Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі

Дата: 12 апреля 2019 в 15:40
Автор: Панива Ж. В.
396 просмотров

Пасяджэнне метадычнага аб’яднання

кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі

4 красавіка 2019 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі  «Яслі-сад № 6 «Бярозка» г.Быхава» адбыўся круглы стол з удзелам загадчыкаў, дырэктароў і намеснікаў дырэктароў вучэбна-педагагічных комплексаў, якія кіруюць пытанні дашкольнай адукацыі па тэме «Узаемадзеянне з сем'ямі выхаванцаў і соцыумам па далучэннi дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры».

Перад удзельнікамі пасяджэння выступіла Грыбанава Ж.М., начальнік аддзела дашкольнай і пачатковай адукацыі УА «Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі» па тэме: «Асноўныя напрамкі павышэння прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў і кіраўнікоў сістэмы дашкольнай адукацыі».

Загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 3 «Сонейка» г.Быхава» Лазарава В.А. раскрыла пытанне выкарыстання эфектыўных форм і метадаў супрацоўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыі і сям'і па далучэннi дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

Адбыўся абмен вопытам работы па выкарыстанні эфектыўных форм і метадаў супрацоўніцтва ўстановы дашкольнай адукацыі з сям'ямі выхаванцаў па далучэннi дзяцей да беларускай мовы і нацыянальнай культуры. Да ўвагі ўдзельнікаў загадчык ДУА «Яслі-сад № 6 «Бярозка» г.Быхава» Парфёнава Л.В. прапанавала змястоўную прэзентацыю «Выхаванне духоўных пачуццяў у дзяцей дашкольнага ўзросту ў рамках азнаямлення з родным краем».  

Пэўная ўвага была нададзена пытанню ўзаемадзеяння ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі па далучэннi выхаванцаў да беларускай мовы і нацыянальнай культуры. Вопытам работы ў гэтым накірунку падзяліўся дырэктар ДУА «Баркалабаўскі ВПК  дзіцячы сад-сярэдняя школа» Пастаялка П.Д. 

Патапенка С.В., загадчык дзяржаўнай установы адукацыі «Яслі-сад № 2 «Журавінка» г.Быхава», падзялілася вопытам работы ўстановы па ўзаемадзеянні з установамі соцыума (бібліятэкамі, музеямі і інш.) па стварэнні камунікатыўнага адукацыйнага асяроддзя.

            У практычнай частцы ўдзельнікам пасяджэння быў прапанаваны прагляд экскурсіі для бацькоў па міні-музею «Беларуская хатка», якую праводзілі выхаванцы старэйшай группы  ДУА «Яслі - сад №5 «Буслік» г.Быхава». 

         У заключэнні пасяджэння адбыўся абмен думкамі, выпрацаваны рэкамендацыі па пытаннях узаемадзеяння з сем'ямі выхаванцаў і соцыумам па далучэннi дзяцей дашкольнага ўзросту да беларускай мовы і нацыянальнай культуры.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.